BSU Lyceum Youth
x = independently organized TED event

Theme: Выкажыся і будзь пачутым!

November 29, 2024
4:30pm - 7:30pm +03
(UTC +3hrs)
Minsk, Horad Minsk
Belarus
This event is sold out.
Ticketing policies vary by event.

In the spirit of ideas worth spreading, TEDx is a program of local, self-organized events that bring people together to share a TED-like experience. At a TEDx event, TEDTalks video and live speakers combine to spark deep discussion and connection in a small group. These local, self-organized events are branded TEDx, where x = independently organized TED event. The TED Conference provides general guidance for the TEDx program, but individual TEDx events are self-organized (subject to certain rules and regulations).

BSU Lyceum
vulica Uĺjanaŭskaja, 8
Minsk, Horad Minsk, 220030
Belarus
Event type:
Youth (What is this?)
See more ­T­E­Dx­B­S­U ­Lyceum ­Youth events

Speakers

Speakers may not be confirmed. Check event website for more information.

Alesya Aleinikova

Social science student at the BSU Lyceum
Ва ўсім і ва ўсіх шукаю нешта добрае і стараюся ісці праз жыццё з пазітывам. Часам гэтую маю якасць прымаюць за слабасць і наіўнасць, але я ганаруся гэтым бокам маёй асобы. Заўсёды гатова дапамагаць людзям словам і справай, люблю душэўныя размовы, ды проста камфортнае маўчанне. Захапляюся пісьменніцтвам, ігрой на фартэпіяна, інтэлектуальнымі гульнямі, люблю выступаць на сцэне як актрыса і танцорка. Увогуле, імкнуся паспяваць як мага больш і спрабаваць усё, што толькі магу. З дзяцінства мару стаць адвакатам і ў будучыні жадаю сумяшчаць працу, творчасць і вандроўкі.

Artsiom Raranchuk

Historical student at the BSU Lyceum
Люблю жыццё, лічу, што ўсё заўсёды ідзе так, як павінна. Захапляюся спортам з дзяцінства(трэці дарослы разрад па тэнісе і ўздыме на біцэпс), выступаў у якасці валанцёра ПРААН, расказваю сотням тысяч людзей пра свой горад.

Aryna Kniazeva

Social science student at the BSU Lyceum
Шукаю новыя сэнсы там, дзе іх можа і не быць. Надаю сэнсы таму, дзе іх не можа быць. З дзяцінства спрабую зрабіць так, каб “праўда” і “ісціна” былі прыбліжанымі паняццямі.

Bahdan Shnip

Historical student at the BSU Lyceum
Я веру, што па-сапраўднаму людзей можа аб'яднаць мастацтва, адукацыя і футбол. Люблю кіно і тэатр, нарадзіўся ў сям'і з выкладчыцкімі каранямі, з дзяцінства заўзею за Ліверпуль. Гэтыя рэчы я люблю і хацеў бы прысвяціць ім сваё жыццё. Мая мара - узняць мастацтва, адукацыю і футбол у Беларусі. Адмысловых талентаў у мяне няма, проста жадаю верыць у людзей і быць побач з імі. Цяпер са мной блізкія людзі і Ліцэй БДУ, мой дом, які я мару аднавіць і зрабіць яго домам для будучых пакаленняў таленавітай моладзі Беларусі.

Gleb Matyushev

Historical student at the BSU Lyceum
Я не ўяўляю сваё жыццё без іншых людзей: стасункі - гэта і вырашэнне ўсіх праблем, і прыемнае баўленне часу. У Ліцэі я набыў мноства сяброў і шмат чаму навучыўся. Я атрымаў магчымасць удзельнічаць у любімых мерапрыемствах, сумяшчаючы з імі вучобу. Мне падабаецца праграмаванне і тэхніка, а таксама любыя віды мастацтва: сцэна, танцы, музыка - усё гэта напаўняе маё жыццё новымі ўражаннямі і эмоцыямі, а таксама задае непаўторны рытм кожнаму дню.

Leanida Fedosenka

Humanitarian student at the BSU Lyceum
Я шчырая, адказная, вельмі свабодалюбная і крыху непрадказальная. Усё раблю з любоўю, заўсёды стараюся быць сумленнай з сабой, а да людзей ставіцца з дабрынёй і разуменнем. Люблю чытаць і пісаць, не заўсёды ўдала жартаваць і кайфаваць ад жыцця. Праводжу шмат часу шпацыруючы. Падабаецца скрапбукінг, часта ўдзельнічаю ў конкурсах. Увесь час вывучаю нешта новае і люблю паглыбляцца ў тэму таго, што падабаецца.

Maria Rak

Historical student at the BSU Lyceum
Большую частку свайго жыцця я правяла ў горадзе Барысаў, што недалёка ад Менска. З дзяцінства я любіла тэатр, мастацтва, гісторыю, літаратуру, вучобу, чым працягваю захапляцца дагэтуль. Маё жыццё непарыўна звязана з беларускасцю і беларускай мовай. Скласці гэта і маю любоў да творчасці мне дапамагло паступленне ў Ліцэй БДУ ў 2023 годзе. Знамянальнае месца, якое дало мне лепшых сяброў і свабоду выказвання ў творчасці. Дзякуючы Ліцэю я зразумела сваё галоўную мэту — пашырэнне культуры і якасна новога мастацтва ў Беларусі праз сцэну і тэатральную дзейнасць.

Ulyana Yakimchyk

Social science student at the BSU Lyceum
Фатаграфую, каб захаваць жыццё. Пішу вершы, каб захаваць сябе. Часам не разумею, для чаго я ўвесь час нешта захоўваю, але здаецца, што калі нічога не рабіць, то ўсё ў адзін момант знікне. Мару знайсці сябе ў любімая справе і прысвяціць жыццё творчасці.

Yana Rusak

Philology student at the BSU Lyceum
Не ўяўляю свой дзень без доўгай прагулкі пешшу, прыгожага макіяжу і кубачка кавы. Вучоба на філалагічным профілі ў Ліцэі развіла маё захапленне кнігамі: усім сэрцам люблю творы Рэмарка, ды і іншых пісьменнікаў таксама чытаю. Мне падабаецца назіраць за зменамі ўнутранага свету галоўных герояў, гэта зарадзіла маю цікавасць да псіхалогіі і жаданне вывучаць яе глыбей.

Organizing team

Yahor
Veratynski

Organizer

Maria
Sknaryna

Minsk, Belarus
Co-organizer
  • Tatyana Poklonskaya
    Production